Убежа
Убе́жа, Убежжа — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 12 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны.
Убежа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137 м[1] |
Даўжыня | 1,3 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб’ём | 0,0021 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,4 км |
Найбольшая глыбіня | 14,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,22 ‰ |
Празрыстасць | да 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,1 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 14,3 м, сярэдняя каля 6,2 м. Плошча вадазбору 8,1 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 3—10 метраў, стромкія, у паўднёвай частцы возера спадзістыя. Берагавая лінія ўтварае 2 плёсы і паўвостраў. Паўночны плёс больш глыбакаводны. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны возера мае стромкія схілы. Дно да глыбіні 1,2 м пясчанае, глыбей выслана апясчаненым і гліністым ілам. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,3 м і займае паласу 5—25 м.
Возера Убежа эўтрофнае і слабапраточнае. Упадае ручай з Сяляўскага возера і на поўдні выцякае ручай у раку Дрыса.
Каля возера знаходзіцца вёска Барыскава.
Літаратура
правіць- Уласаў Б. П. Убежа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.