У́бінскае (руск.: У́бинское[2]) — бяссцёкавае прэснаводнае возера ў Новасібірскай вобласці Расіі, на тэрыторыі Барабінскай нізіны.

Убінскае
руск.: Убинское
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134[1] м
Даўжыня 37 км
Шырыня 17 км
Плошча 436 км²
Найбольшая глыбіня да 4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Басейн
Плошча вадазбору 2990 км²
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Новасібірская вобласць
Убінскае (Расія)
Убінскае
Убінскае
Убінскае (Новасібірская вобласць)
Убінскае
Убінскае
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 13020000611115200011788
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 436 км². Даўжыня 37 км, найбольшая шырыня 17 км. Глыбіня да 4[2] м. Возеру ўласцівы ваганні ўзроўню вады да 2[1] м. Пераважаючыя глыбіні ў перыяд высокай вады складаюць 2—2,8[1] м, плошча паверхні да 440 км². У малаводны перыяд сярэдняя глыбіня возера складае 0,6 м, найбольшая — да 1[1] м. Плошча вадазбору 2990[1] км². Жыўленне пераважна з балотаў і снегавое. У перыяд высокай вады існуе сцёк па рацэ Убінка ў раку Ом. Катлавіна возера авальнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны пакатыя і забалочаныя. Дно возера роўнае, гліністае, высланае тоўстым слоем ілу. Па дне возера праходзіць прыдонны ўвал (працяг Каргацкай грывы)[1]. На возеры 5[2] астравоў. Замярзае ў лістападзе, ускрываецца ў другой палове мая[1]. Возера мезатрофнае, значна зарастае[1].

Каля возера знаходзяцца некалькі сельскіх населеных пунктаў. Буйнейшы — Чорны Мыс (каля паўночнага берага). На беразе возера знаходзіцца Зарэчна-Убінскі курганны могільнік VI—XVII стст. (160 курганаў).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Измайлова А. В. Убинскае озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 442. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 442. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць