Уваскрэсенне Ісуса Хрыста

(Пасля перасылкі з Уваскрасенне Ісуса Хрыста)

Уваскрасенне Ісуса Хрыста, Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста (грэч. ἀνάστασις, лац.: resurrectio) -- вяртанне да жыцця Ісуса Хрыста пасля выкліканай распяццем на Крыжы Яго смерці і пахаванні. Аднайменная назва і ў прызначанага ў памяць гэтай падзеі вялікага хрысціянскага свята -- Светлага Хрыстова Уваскрасення або Вялікадня.

Уваскрэсенне Ісуса Хрыста працы Лукаса Кранаха

Уваскрашэнне з мёртвых Ісуса Хрыста з'яўляецца цэнтральнай дактрынай Хрысціянства. Згодна з апосталам Паўлам ўся хрысціянская вера трымаецца на ўваскрасенні: «Калі прапаведуюць, што Хрыстос уваскрос з памерлых, то чаму некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрашэння памерлых? Калі ж няма ўваскрашэння памерлых, то і Хрыстос не ўваскрос! А калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная. Але Хрыстус уваскрос з памерлых, Першынец сярод тых, якія памерлі» (1 Кар. 15,12-14. 20). Дагмат пра ўваскрасенне Хрыста з мёртвых на трэці дзень быў сфармуляваны ў старажытным Апостальскім сімвале веры. Хрысціяне разглядаюць уваскрасенне Хрыста як частку плана збаўлення і адкуплення.

Гісторыя пра ўваскрасенне Хрыста з мёртвых згадваецца ў Новым Запавеце ў пяці месцах, у тым ліку ва ўсіх Евангеллях. Акрамя таго сам Ісус некалькі разоў у Новым Запавеце казаў, што Ён павінен памерці ад рук святароў у Іерусаліме і тым здзейсніць Божы план адносна чалавецтва. У Старым Запавеце маецца шэраг прароцтваў, згодна якім надыходзячы Месія вытрымае пакуты, загіне, а потым паўстане з мёртвых.

Евангельскія падзеі ўваскрасення

правіць

Падзеі ночы, у якую ўваскрос Ісус Хрыстос, апісаны ў чатырох Евангеллях (Мф 28. 1-10; Мк 16. 1-11; Лк 24. 1-12; Ін 20. 1-18). Кароткае згадванне пра некаторыя з падзеі маецца ў першым лісце апостала Паўла да Карынфян (15. 4-5).

Усе евангельскія падзеі адносна смерці і ўваскрасення Ісуса Хрыста можна аб'яднаць у тры групы:

  • Падзеі, звязаныя з укрыжаваннем і пахаваннем
  • Адкрыццё, што труна, у якую палажылі Хрыста, пустая
  • З'яўленне Уваскрэслага Хрыста розным людзям.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць