Уджунг-Кулон (нацыянальны парк)

Уджунг-Кулон (індан.: Taman Nasional Ujung Kulon) — нацыянальны парк на захадзе Явы і шэрагу астравоў Зондскага праліва. З'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны. Плошча — 1 206 км².

Нацыянальны парк Уджунг-Кулон*
Ujung Kulon National Park**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып прыродны
Крытэрыі VII, X
Спасылка 608
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1991  (15 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Геаграфія правіць

Нацыянальны парк Уджунг-Кулон месціцца на аднайменным паўвостраве. Частку яго плошчы (443 км²) займаюць навакольныя марскія прасторы і астравы ў Зондскім праліве, у тым ліку Панаітан і Кракатаў. Большасць яго тэрыторыі — пагорыстыя раўніны, пакрытыя лясамі. На ўсходзе парк абмежаваны невысокімі гарамі.

Гісторыя правіць

Паўвостраў Уджунг-Кулон быў пакінуты насельніцтвам у 1883 г. пасля вывяржэння вулкана Кракатаў. Астравы на месцы вулкана былі абвешчаны запаведнымі. Запаведнік Уджунг-Кулон быў створаны ў 1958 г. для захавання раўнінных трапічных лясоў Явы. У 1991 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1992 г. пераўтвораны ў нацыянальны парк.

Прырода правіць

На тэрыторыі нацыянальнага парка Уджунг-Кулон зафіксавана 57 рэдкіх відаў раслін, 35 відаў сысуноў, 240 відаў птушак, 72 віды паўзнуноў і земнаводных. Найбольшую цікавасць уяўляюць такія жывёлы, як леапарды, алені, гібоны, макакі, бантэнг, апошнія яванскія насарогі. У мінулым тэрыторыю парка таксама насялялі яванскія тыгры і марскія кракадзілы.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 608
рус.англ.фр.