Удзельнік:Pingswan/Ivan Kravtsov

Іван Краўцоў
Иван Кравцов
Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў, Мінск, 22 Жніўня, 2020 года
Іван Краўцоў, Мінск, 22 Жніўня, 2020 года
Род дзейнасці Палітычны актывіст, мэнэджер
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1989(1989-06-10) (34 гады)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Бацька Яўген Краўцоў
Альма-матар БНТУ, БДЭУ
Партыя "Разам"

Іван Яўгеньевіч Краўцоў (Нарадзіўся 10 чэрвеня 1989 г., г. Мінск, Беларуская ССР). Палітычны актывіст, архітэктар, менеджэр, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады.[1][2], сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.[3]


Дзяцінства правіць

Іван нарадзіўся ў Мінску, 10 чэрвеня 1989 года. Маці — Краўцова Людміла, беларуская спявачка,[4] бацька — Яўген Краўцоў (памёр у 2012 годзе [5]) быў саўладальнікам і старшынёй камерцыйнага банка «Мінсккомплексбанк», пыяднанага да Беларусбанку ў 2005 годзе [6]. Бабуля, Краўцова Галіна, — прафесар эканомікі БДЭУ.[7][8]


Кар'ера правіць

Да ўдзелу у палітычная кампаніі правіць

Іван з'яўляўся заснавальнікам і арт-дырэктарам Архітэктурнага бюро 35 у Мінску. [9] Да мая 2019 года Іван Краўцоў працаваў галоўным стратэгічным дырэктарам Мінскага гадзіннікавага завода «Луч». [10]

Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі 2020 года правіць

У маі 2020 года Іван Краўцоў далучыўся да прадвыбарчай каманды беларускага банкіра Віктара Бабарыкі ў якасці выканаўчага мэнэджэра па публічных стасунках.[11] 28 ліпеня 2020 года разам з Марыяй Калеснікавай і іншымі членамі каманды Віктара Бабарыкі ён падаваў хадайніцтва ў КДБ Беларусі аб змене Віктару меры стрымання.[3]

Пасля дня выбараў, 18 жніўня 2020 года, палітычныя і грамадскія актывісты абвясцілі стварэнне Каардынацыйнай рады . Сябры каардынацыйнай рады ставілі за мэту правядзенне перамоў з беларускімі ўладамі пра мірны трансфер. [12] Іван увайшоў у склад Каардынацыйнай рады ў якасці яе выканаўчага сакратара.

1 верасня 2020 года Краўцоў быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Ён быў апытаны ў якасці сведкі ў рамках расследавання па крымінальнай справе па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя экстрэмісцкай групы). [1]

Выкраданьне Марыі Калеснікавай і крымінальнае абвінавачаньне правіць

7 верасня 2020 года ў ЗМІ з'явілася інфармацыя, што знікла каардынатар каманды Віктара Бабарыкі, Марыя Калеснікава. Яна прапала разам з Іванам Краўцовым і прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. [13][14]

Як высветлілася пазней, Краўцова адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР), дзе невядомыя сілавікі пагражалі яму 12-гадовым зняволеннем. Яны патрабавалі ад Краўцова вывезці Калеснікаву з краіны на асабістым аўтамабілі. На думку сілавікоў, аперацыя мусіла дапамагчы «дээскалацыі» палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а праўладавыя ЗМІ павінны былі абвестіць, што «лідары расчараваліся ў пратэстце». [15][16][17][18]

У той жа дзень у кватэры Краўцова адбыўся ператрус.[19] Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі КДБ пагражалі Марыі Калеснікавай турмой або забойствам, яна здолела застацца, наўмысна парваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы. [20][21][22][23] Краўцоў і Раднянкоў здолелі перасячы ўкраінскую мяжу, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб просьбе экстрадыцыі абодвух. [24]


11 верасня Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь распачаў у дачыненні да Краўцова крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК РБ за крадзеж шляхам злоўжывання працоўнымі паўнамоцтвамі. [25]

17 верасня Іван Краўцоў падаў заяву ў Следчы камітэт аб распачынанні расследавання па факце яго выкрадання і незаконнай экстрадыцыі. [26]

Партыя "Разам" правіць

У жніўні 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ў відэазвароце заявілі аб стварэнні палітычнай партыі «Разам». Гаворка шла об тым, што неўзабаве каманда падасьць дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў адпаведныя органы.[27][28] Аднак неўзабаве Марыя Калеснікава і другія сябры каманды Бабарыкі былі арыштаваныя. Стварэнне палітычнай партыі аднавілася ў канцы сакавіка 2021 года. Разам з іншымі членамі каманды і актывістамі ў аргкамітэт партыі увайшоў таксама і Іван Краўцоў. [29][30]

Глядзіце таксама правіць

[[Катэгорыя:Постаці Мінска]] [[Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў]] [[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1989 годзе]]

  1. а б "На допрос вызван исполнительный секретарь совета белорусской оппозиции" [Executive Secretary of Belarusian Opposition Council is Brought to Interrogation]. interfax.ru(руск.). Масква. 2020-09-01. Праверана 2021-08-26.
  2. Coordination Council of Belarus. Coordination Council. Праверана 3 June 2021.
  3. а б "Штаб Бабарико подал ходатайство в КГБ, чтобы Виктора выпустили из СИЗО" [Babaryka Team Pleads to KGB for Viktar to Be Released]. The Village Беларусь(руск.). Мінск. 2020-09-01. Праверана 2020-07-28.
  4. Безкаравайны, Зміцер (2002-03-11). "CD-ОБЗОР". Белгазета(руск.). Мінск. Праверана 2021-06-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |transtitle= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  5. "Умер известный белорусский банкир" [A Well-known Belarusian Banker is Dead]. Беларускі Партызан(руск.). Мінск. 2012-12-24. Праверана 2021-11-23.
  6. Belarus: Living With an Image Problem (англ.). Euromoney (1 верасня 1999). Праверана 23 лістапада 2021.
  7. ""Я з 13 гадоў ведаю, што такое КДБ"". Радыё Свабода. 2020-09-19. Праверана 2021-06-03.
  8. Кравцова Галина Ивановна, Halina Kravtsjova.
  9. Малахаў, Дзьмітры (2017-06-29). "Строить брутально" [To Build Brutally]. dom-expert.by(руск.). Мінск. Праверана 2021-11-23.
  10. "Главный стратег завода "Луч" покинул свою должность" [Chief Strategist of Minsk Watch Plant Has Left His Job]. Marketing.by(руск.). Mінск. 2019-05-19. Праверана 2021-11-23.
  11. Becchio, Anastasia (2021-07-21). "Viktor Babaryko, l'homme politique le plus populaire de Biélorussie, devant Loukachenko" [Viktor Babaryko, Belarus' most popular politician, ahead of Lukashenko]. RFI(фр.). Праверана 2021-11-23.
  12. "Оппозиция в Белоруссии призвала власти страны немедленно начать переговоры" [Opposition in Belarus Demands to Start Negotiations]. ТАСС(руск.). Мінск. 2020-08-19. Праверана 2021-11-23.
  13. Davies, Guy (2020-09-07). "Key opposition figure in Belarus disappears after weekend of mass protests". abc News(англ.). Праверана 2021-11-23.
  14. "В Минске пропала Мария Колесникова" [Maria Kalesnikava Disappears in Minsk]. Камерсантъ(руск.). 2020-09-07. Праверана 2021-11-23.
  15. Aris, Ben (2020-09-09). "More details of Belarus' failed attempt to expel opposition leader Maria Kolesnikova emerge". BNE Intellinews(англ.). Берлін. Праверана 2021-11-23.
  16. "Родненков и Кравцов — о том, как покинули Беларусь без Колесниковой". TUT.by. 2020-09-08.
  17. "CCTV footage said to show car carrying Belarus opposition figure at border – video". The Guardian. Праверана 3 June 2021.
  18. Levchenko, Grigory (8 September 2020). "That's why she's one of our leaders". Meduza. Праверана 3 June 2021.
  19. "Обыск прошел в квартире пропавшего белорусского оппозиционера" [Searches conducted it the apartment of the disappeared Belarusian opposition activist Kravtsov]. Interfax(руск.). 2020-09-07. Праверана 2021-08-23.
  20. Kozhedubov, Artyom (2020-10-09). "Колесникова в деталях рассказала хронологию ее похищения и ареста" [Kalesnikova describes in detail the chronology of her abduction and arrest]. Маскоўскі Камсамолец(руск.). Масква. Праверана 2020-06-07.
  21. "Belarusian Coordination Council member Maria Kolesnikova detained at the border". ТАСС. 8 September 2020. Праверана 3 June 2021.
  22. Harding, Luke (2020-09-08). "Belarus opposition leader 'ripped up passport at Ukraine border'". The Guardian(англ.). Праверана 2021-11-23.
  23. Гардзееў, Уладзіслаў (2020-09-08). "Белорусские оппозиционеры сообщили о погоне на границе с Украиной" [Belarusian opposition activists reported a chase on the border with Ukraine]. РБК(руск.). Масква. Праверана 2021-06-03.
  24. "Лукашенко попросил Киев вернуть двух белорусских оппозиционеров" [Lukashenko asked Kiev to return two Belarusian opposition activists]. Інтэрфакс(руск.). 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  25. "Уехавший на Украину белорусский оппозиционер Кравцов стал фигурантом уголовного дела" [Belarusian opposition activist Kravtsov, who left for Ukraine, became a defendant in a criminal case]. Інтэрфакс(руск.). Масква. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  26. "Секретарь совета белорусской оппозиции Кравцов требует открыть дело по факту его похищения" [Secretary of the Belarusian Opposition Council Kravtsov demands the opening of a case on his kidnapping]. ТАСС(руск.). Мінск. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  27. "Belarus opposition leaders creating political party: video". Reuters(англ.). Масква. 2020-08-31. Праверана 2021-11-23.
  28. Іванова, Паліна (2020-09-01). "Belarus opposition leaders to create new political party". The Independent(англ.). Праверана 2021-11-23.
  29. "Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"" [Babariko's headquarters announced the creation of the "Together" party]. ТАСС(руск.). Мінск. 2021-03-29. Праверана 2021-11-23.
  30. "В штабе Бабарико заявили, что будут пытаться зарегистрировать создаваемую им партию" [Babariko's headquarters said they would try to register the party he was creating]. ТАСС(руск.). Мінск. 2021-03-31. Праверана 2021-11-23.