Узнясенне (абраз з Дзівіна)
абраз з Дзівіна
Узнясенне — абраз з в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, напісаны ў 1751 годзе Томашам Міхальскім. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-330, Ж-126)[1]. Памер абраза — 121 × 83 × 2 см[2].
| ||
Томаш Міхальскі | ||
Узнясенне. 1751 | ||
Памеры | 121 × 83 × 2 см | |
---|---|---|
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск | ||
(інв. КП-330, Ж-126) |
Па ніжнім краі іконы змешчаны надпіс «TEN OBRAZ SPORZĄDZIŁ PAWEŁ KŁOCZKOWICZ Roku 1751 P.Б. AѰHA / TOMASZ MICHALSKI M. M.», з якога вынікае, што гэты твор быў напісаны ў 1751 г. за сродкі Паўла Клячковіча. Надпіс зроблены на польскай мове, але з выкарыстаннем арабскіх лічбаў пры напісанні даты, якая пры гэтым дублюецца і ў кірылічнай сістэме злічэння (AѰHA — 1751)[1].
Зноскі
- ↑ а б Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
- ↑ Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
Літаратура
правіць- Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018