Уладзімір Іванавіч Дзямідаў
Уладзімір Іванавіч Дзямідаў (9 мая 1931, Рыбінск, Яраслаўская вобласць, Расія — 10 снежня 2021) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1994).
Уладзімір Іванавіч Дзямідаў | |
---|---|
руск.: Владимир Иванович Демидов | |
Дата нараджэння | 9 мая 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 2021 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Рыбінскі авіяцыйны тэхнікум (1951), Рыбінскі вячэрні тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1960), паралельна Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Халодная апрацоўка металаў рэзаннем, металургічныя станкі і інструменты», 1961).
Працаваў на Рыбінскім маторабудаўнічым заводзе (1951—1960), Мінскім прыборабудаўнічым заводзе (1960—1963), Савеце народнай гаспадаркі БССР (1963—1969, Упраўленне радыётэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці), СКБ № 3, Інстытуце эканомікі АН БССР, Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1976, прафесар кафедры «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», у 1997—1998 — загадчык кафедры, адначасова ў 1997—2009 — загадчык кафедры «Міжнародныя эканамічныя адносіны», з 2019 — прафесар кафедры «Інжынерная эканоміка»).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка прадпрыемстваў машынабудавання; канкурэнтаздольнасць прадукцыі; кіраванне развіццём вытворчасці і інавацыйнай дзейнасцю.
Узнагароды
правіцьОрдэн Пятра Вялікага 1 ступені (Расія, 2006) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Экономический механизм технического перевооружения производства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Демидов Владимир Иванович. ― Минск, 1991.
- Седегов Р. С., Ильин А. И., Алехнович А. В. Основные направления создания АСУ на предприятиях БССР / Под ред. канд. экон. наук В. И. Демидова; Белорус. науч.-исслед. ин-т науч.-техн. информации и техн.-экон. исследований Госплана БССР. — Мн. : БелНИИНТИ, 1975. — 48 с.: черт. ; 20 см. — (Обзорная информация . Серия «Автоматизированные системы, автоматика и вычислительная техника»).
Зноскі
Літаратура
правіць- Дзямі́даў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 140. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Демидов Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 327.
- Демидов Владимир Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 48—49.