Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі

(1481—1545) намеснік ашмянскі

Уладзімір Іванавіч Друцкі-Пуцяціч-Горскі-Дудакоўскі, Валодка Іванавіч Горскі (не пазней за 1485 — 1545—1546) — намеснік ашмянскі (да 1515-да 1521).

Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі
Нараджэнне не пазней за 1485 ці каля 1481[1]
Смерць не раней за 1545 і не пазней за 1546
Род Друцкія-Горскія
Бацька Іван Дуда Друцкі-Горскі[1]
Маці НН[d][1]
Жонка каля Марына з Друцкіх-Прыхабскіх[d][2]
Дзейнасць дзяржаўны служачы, арыстакрат

З роду князёў Друцкіх, сын князя Івана «Дуды» Друцкага-Горскага і Настассі невядомага паходжання[3].

Упершыню згадваецца ў 8-й кнізе запісаў Метрыкі 15 мая, 12 індыкта (1509) у спісе «баяр», якія вярнуліся з маскоўскага палону як князь Валодка Іванавіч[4]. З чаго вынікае, што кн. Валодка разам з іншымі князямі Друцкімі, у т.л. родным дзядзькам кн. Дзмітрыем Васілевічам, браў удзел у маскоўска-літоўскай вайне 1500—1503 гадоў і трапіў у палон у бітве на Вядрошы (1500)[5]. Да 1515 года атрымаў урад намесніка ашмянскага, напэўна, па сваім цесцю кн. Андрэю Прыхабскім, але ў 1521 годзе гэтага ўраду ўжо не меў[3]. На Попіс 1528 года ставіў трох «коней»[3]. Выступае сведкам актаў у 1533 і 1544 гадах[3].

Жанаты з кн. Данімітрай Андрэўнай з Прыхабскіх, таксама вядомай як Марыя і Марына, дзяцей у іх не было[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895.
  • Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч.. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.