Уладзімір Іванавіч Старчанка

Уладзімір Іванавіч Старчанка (нар. 26 мая 1950, Мінск) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Іванавіч Старчанка
Дата нараджэння 26 мая 1950(1950-05-26) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, з 1987 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

 
Лабараторны корпус праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР

Асноўныя працы: корпус тэарэтычных заняткаў райаб’яднання «Сельгастэхніка» ў Нясвіжы (1981); у аўтарскім калектыве: раённыя бальніцы ў Барысаве (1976—1981), Уздзе (1984), Лагойску (1987), тэрапеўтычныя карпусы бальніц у Івянцы (1976—1980) і Лагойску (1982), лабараторны корпус[d] праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР па вуліцы Серафімовіча (1977), сквер па вул. Прытыцкага (1977—1979) у Мінску, забудова праспекта Міру (1982—1984) і вуліцы Леніна (1985) у Жодзіне, санаторна-аздараўленчы дзіцячы садок-яслі «Сонейка» ў Маладзечне (1987).

Творчасць правіць

2-я прэмія за праекты міжнароднага аэравакзала ў Брэсце (1974) і мемарыяла партызанскай славы (1975) на рэспубліканскіх конкурсах — у аўтарскім калектыве

Зноскі

Літаратура правіць