Уладзімір Іосіфавіч Макейчык

Уладзі́мір Іосіфавіч Маке́йчык (нар. 1949, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (19971998).

Уладзімір Іосіфавіч Макейчык
Сцяг Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сцяг
13 студзеня 1997 — 16 сакавіка 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Папярэднік Уладзімір Рыжанкоў
Пераемнік Мікалай Ананьеў
Нараджэнне 1949
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна.

З 1971 — старшы трэнер Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.

У 19721976 — на камсамольскай рабоце.

З 1976 працаваў намеснікам старшыні аблсавету ДСТ «Буравеснік».

У 19791994 — на адміністрацыйнай працы ў Міністэрстве асветы БССР, Савеце Міністраў БССР, Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — загадчык сектара па справах грамадскіх аб’яднанняў і фізічнай культуры апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам спорта і турызму Рэспублікі Беларусь[1].

16 сакавіка 1998 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены ад пасады міністра[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць