Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў

беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1995—1996)

Уладзі́мір Мікала́евіч Рыжанкоў (нар. 11 верасня 1945, Баранавічы — 12 снежня 1996, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (19951996).

Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў
альтэрн.: Уладзімер Мікалаевіч Рыжанкоў
Сцяг Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сцяг
20 лістапада 1995 — 12 снежня 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік Уладзімір Макейчык
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце міністраў БССР
1990 — 1995
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Валянцін Сазановіч
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг1-ы Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі
22 сакавіка 1991 — 12 снежня 1996
Пераемнік Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 11 верасня 1945(1945-09-11)
Смерць 12 снежня 1996(1996-12-12) (51 год)
Месца пахавання
Бацька Мікалай Дзмітрыевіч
Маці Зінаіда Міхайлаўна
Жонка Браніслава Францаўна
Дзеці Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў
Партыя
Адукацыя

Біяграфія

правіць

У 1964 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1972 — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пачаў працаваць у 1964 дарожным майстрам, служыў у шэрагах Савецкай Арміі, з 1972 года пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры застаўся ў ім жа працаваць выкладчыкам, сакратаром камітэта камсамола, затым загадчыкам метадычным кабінетам Белсаўпрофу.

У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Цэнтральнага Савета сельскага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай», а ў 1979 годзе — начальнікам упраўлення фізічнага выхавання Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.

З 1982 года на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык сектара фізкультуры і спорту аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ.

У 1990 годзе прызначаецца Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорту.

З 22 сакавіка 1991 года быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

У лістападзе 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3].

Раптоўна памёр 12 снежня 1996 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Зноскі

Спасылкі

правіць