Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з НАК РБ)

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (НАК Беларусі) — самастойнае, незалежнае грамадскае аб’яднанне, статус і роля якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце». Створаны 22 сакавіка 1991 года, прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам 21 верасня 1993 года.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі Нацыянальны алімпійскі камітэт
Афіцыйныя мовы беларуская і руская
Заснаванне
Дата заснавання 22 сакавіка 1991
Матчыная арганізацыя Еўрапейскія алімпійскія камітэты[d]
Узнагароды
noc.by (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышэйшы орган — алімпійскі сход. Паміж сходамі працуе выканкам (на чале з прэзідэнтам НАК) і бюро выканкама. Арганізацыйна-выканаўчую і фінансава-гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляе сакратарыят. Працуе 11 пастаянных камісій. НАК мае прадстаўніцтвы ў кожнай вобласці краіны і ў Мінску. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску па адрасе вуліца Вясёлкавая, 27.

Падзеі 2020 года правіць

На фоне масавых пратэстаў у Беларусі ўвосень 2020 года ў Міжнародны алімпійскі камітэт сталі паступаць шматлікія звароты ад вядомых беларускіх спартсменаў. Для іх апрацоўкі была створана спецыяльная камісія. Улічваючы заявы і сведчанні, якія паступілі ў МАК, а таксама адказы, прадстаўленыя НАК Беларусі, МАК прыйшоў да высновы, што існае кіраўніцтва НАК Беларусі належным чынам не абараніла беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі ўнутры НАК, спартыўных федэрацый, спартыўнага руху. Было адзначана, што гэта супярэчыць асноватворным прынцыпам Алімпійскай Хартыі і таму сур’ёзна ўплывае на рэпутацыю Алімпійскага руху[1].

7 снежня 2020 года Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні выканкама вырашыў прыняць меры ў дачыненні да НАК Беларусі, які ўзначальваюць Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар[2]:

  • забарона для ўсіх членаў выканаўчага камітэта НАК на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпійскія гульні;
  • прыпыненне любых выплат НАКу за выключэннем выплат, звязаных з падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у 2020 годзе ў Токіа і Зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне;
  • звярнуцца да міжнародных федэрацый з просьбай забяспечыць, каб усе дапушчаныя да спаборніцтваў беларускія спартсмены маглі ўзяць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў без якой-небудзь палітычнай дыскрымінацыі;
  • прыпыніць любыя абмеркаванні з НАК Беларусі адносна правядзення будучых мерапрыемстваў МАК;
  • патрабаваць, каб усе ўдзельнікі Алімпійскага руху выконвалі гэтыя меры ў інтарэсах абароны правоў беларускіх спартсменаў і рэпутацыі Алімпійскага руху[3].

Аляксандр Лукашэнка рэзка адрэагаваў на рашэнне МАК[4]:

  Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай [старшыня МАК Томас] Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?! Удзел у гэтых мерапрыемствах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і далей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне?? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш — будзеш ворагам  

Аляксандр Лукашэнка, які ўзначальваў НАК з 1997 года, пакінуў пасаду 26 лютага 2021 года на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта, на якім старшынёй быў выбраны ягоны сын Віктар Лукашэнка[4]. Дзмітрый Баскаў па выніках сходу захаваў месца ў складзе Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта[5]. 8 сакавіка 2021 года Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што не прызнаў выбранне старшынёй НАК Беларусі Віктара Лукашэнкі, а таксама выбранне ў выканкам Дзмітрыя Баскава[6].

Прэзідэнты правіць

Санкцыі ЗША правіць

9 жніўня 2021 года НАК Беларусі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША паводле абвінавачанняў у адмыванні грошай  (укр.), ухіленні ад санкцый, у тым ліку абыходзе візавых абмежаванняў[8][9].

Акрамя таго, прэзідэнты НАК Аляксандр і Віктар Лукашэнка знаходзяцца пад санкцыямі ЗША[10], Еўрапейскага саюза[11][12], Вялікабрытаніі[13], Швейцарыі[14] і Канады[15], а члену выканкама НАК Дзмітрыю Баскаву забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію[16][17].

Зноскі

  1. olympic.org
  2. Лукашэнку не пусцяць на Алімпіяду ў Токіа
  3. IOC EB takes provisional measures against NOC of BELARUS
  4. а б Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару. 26.02.2021
  5. Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца. 26.02.2021
  6. Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку старшынём НАК Беларусі Архівавана 9 сакавіка 2021.
  7. https://sport.tut.by/news/aboutsport/720496.html Архівавана 26 лютага 2021.
  8. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  9. Thomas, Ken. Biden Sanctions Belarus Olympic Committee, Companies (англ.). The Wall Street Journal  (польск.) (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 11 жніўня 2021.
  10. Sanctions List Search
  11. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  12. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex  (польск.).
  13. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  14. Searching for subjects of sanctions
  15. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (29 верасня 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  16. Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 21 верасня 2021.
  17. Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию (руск.). BY.Tribuna.com (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.

Спасылкі правіць