Уладзімір Аляксандравіч Баум

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Баум (6 жніўня 1922, в. Карыціскі, Беластоцкае ваяводства) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Уладзімір Аляксандравіч Баум
Дата нараджэння 6 жніўня 1922(1922-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2018(2018-03-14) (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня завкама Гродзенскага камбіната будматэрыялаў.

З 1954 года старшыня калгаса імя XXII з’езда КПСС (да 1961 года калгас «Стаханавец», на 2012 год — СПК імя Баума[2]) Іўеўскага раёна.

З 1990 года на пенсіі.

Узнагароды правіць

За прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгаса імя XXII партз’езда (в. Геранёны) У. А. Баум быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР[3].

Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67[1].

За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны»[3].

Зноскі

  1. а б Баум Владимир Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  2. СПК им. Баума Архівавана 2 лютага 2014. (руск.)
  3. а б Баум Владимир Александрович (руск.)

Спасылкі правіць