Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч
Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч (нар. 1 верасня 1978, Мінск) — беларускі тэолаг, рэлігіязнавец. Доктар тэалогіі (Венскі ўніверсітэт, Аўстрыя, 2006), дацэнт (2013).
Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дацэнт |
Навуковая сфера | багаслоўе, сацыялогія рэлігіі і рэлігіязнавец[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] і кандыдат сацыялагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Мікалаевіч Данілаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Інстытут усходніх цэркваў (Рэгенсбург, Германія, 2000), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Мінск, спецыяльнасць «Рэлігіязнаўства», 2001), Універсітэт імя Фрыдрыха-Аляксандра (Эрланген, Германія, 2003), Венскі ўніверсітэт (Аўстрыя, факультэт каталіцкага багаслоўя, дактарантура, 2006).
Працаваў у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, старшы выкладчык; вучэбна-метадычны аддзел, намеснік начальніка), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2013, кафедра апалагетыкі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: нетрадыцыйная рэлігійнасць; рэлігія і палітыка; рэлігія ў Амерыцы.
Бібліяграфія
правіць- Mitgliedschaft in der Weißrussischen Orthodoxen Kirche nach dem Kommunismus : Dissertation : [angestrebter akademischer Grad «Doktor der Theologie» : datum der Einreichung 2006-05] / Vladimir A. Martinovich. — Wien, 2006.
- Введение в понятийный аппарат сектоведения : пособие для студентов / В. А. Мартинович. — Минск, 2008.
- Нетрадиционная религиозность в Беларуси: тенденции и опасности / В. А. Мартинович. — Минск, 2010.
- Міграцыя новых рэлігійных рухаў на Беларусі / У. А. Марціновіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманiтарных навук. — 2009. — № 2. — С. 15—20.
- Cults in Belarus / V. A. Martinovich // The Phenomenon of Cults from Scientific Perspective. — Cracow, 2007. — P. 452—459.