Уладзімір Аляксеевіч Дудараў

Уладзімір Аляксеевіч Дудараў (нар. 16 мая 1977, Магілёў) — беларускі палітык, дзеяч мясцовага кіравання, палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі.

Уладзімір Аляксеевіч Дудараў
Нараджэнне 1977
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве. У 2001 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

Працаваў тэхнікам у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце; прайшоў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь; працаваў ахоўнікам крамы «Пасад»; вадзіцелем Беларускага ўпраўлення дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай граніцы і транспарце Мінсельгасхарча; служыў у органах Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; з'яўляўся дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю «Эксперт-строй»; інжынерам вытворчага тэхнічнага аддзела будаўнічага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат»; вядучым рэферэнтам агульнага аддзела Магілёўскага аблвыканкама; вядучым спецыялістам агульнага аддзела ўпраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама; галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Са жніўня 2010 года — начальнік аддзела будаўніцтва Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку 2019 года пакінуў гэтую пасаду.

Палітычны пераслед

правіць

Як каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года затрыманы і зняволены 11 чэрвеня 2020 года. 19 чэрвеня 2020 году супольнай заявай 12 беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прававая ініцыятыва, Дудараў разам з Віктарам і Эдуардам Бабарыкамі, а таксама сяброўкай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Святланай Купрэевай прызнаны палітычным зняволеным. У заяве было адзначана, што «улічваючы акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Віктара Бабарыкі і членаў ягонай ініцыятыўнай групы з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне яго публічнай дзейнасці па вылучэнні яго ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і далейшым удзеле ў выбарах. …Прадэманстраваныя падыходы следчых органаў да расследавання крымінальнай справы ў дачыненні патэнцыйнага кандыдата ў Прэзідэнты В. Бабарыкі і сябраў яго ініцыятыўнай групы — парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, грубае парушэнне права на абарону ды іншыя — падкрэсліваюць неправавы характар дадзеных дзеянняў»[1].

20 верасня 2021 года Дударава асудзілі да 7,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць