Уладзімір Іванавіч Бародзіч

беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту БССР і міністр транспарту Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Уладзімір Бародзіч)

Уладзі́мір Іва́навіч Баро́дзіч (нар. 1938, в. Аколіца Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту БССР і міністр транспарту Рэспублікі Беларусь (19841993), кандыдат эканамічных навук.

Уладзімір Іванавіч Бародзіч
Сцяг Міністр транспарту Рэспублікі Беларусь Сцяг
19 верасня 1991 — 5 лютага 1993
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада створаная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр транспарту БССР
16 чэрвеня 1988 — 19 верасня 1991
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада створаная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр аўтамабільнага транспарту БССР
красавік 1984 — 16 чэрвеня 1988
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Анатоль Андрэеў
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 1938
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць міністр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

У 1967 годзе скончыў Омскі аўтадарожны інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1956 годзе аўтаслесарам аўтатранспартнай канторы №1 г. Бабруйска.

У 19571960 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля працаваў на аўтатранспартных прадпрыемствах на розных інжынерна-тэхнічных пасадах.

У 1975 годзе прызначаны намеснікам начальніка, а ў 1976 годзе — начальнікам Гомельскага абласнога вытворчага аўтатранспартнага ўпраўлення.

У 1978 году зацверджаны намеснікам загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ. З 1980 па 1982 гады вучыўся ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1982 па 1983 год — намеснік загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ, з лістапада 1983 — намеснік, з красавіка 1984міністр аўтамабільнага транспарту БССР. Працаваў на гэтай пасадзе да 1993 года.

Кандыдат эканамічных навук. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Спасылкі правіць