Уладзімір Васілевіч Панькоў
Уладзімір Васілевіч Панькоў (нар. 13 студзеня 1950, с. Калагрывава, Новадзеравенькаўскі раён, Арлоўская вобласть, Расія) — беларускі хімік-неарганік, фізікахімік. Доктар хімічных навук (1999), прафесар (2006).
Уладзімір Васілевіч Панькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1999) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная хімія», 1972).
Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі (з 1972, з 1989 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1996, загадчык кафедры фізічнай хіміі), Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі (з 2001, загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2004, хімічны факультэт, кафедра фізічнай хіміі, загадчык кафедры, у 2006—2009 — прарэктар па навуковай рабоце, 2005—2010 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне працэсаў сінтэзу магнітных і электрычных уласцівасцей многакампанентных аксідных нанаматэрыялаў.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Панькоў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Паньков Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 5. — С. 697.