Уладзімір Георгіевіч Сасноўскі

Уладзі́мір Георгіевіч Сасноўскі (нар. 1954, г. Масква, РСФСР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (20052009).

Уладзімір Сасноўскі
Сцяг Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Сцяг
27 снежня 2005 — 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Міхаіл Баравы
Пераемнік Іван Шчэрба
Нараджэнне 1954
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1976 годзе па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільнае гаспадарка».

З 1980 па 1982 прайшоў службу ў танкавых войсках Савецкай арміі намеснікам камандзіра роты.

У розныя гады займаў пасады начальніка сектара пасажырскіх перавозак аддзела транспарту Мінскага гарвыканкама, эканамічнага саветніка Беларускага камітэта абароны міру, працаваў на кіруючых пасадах у шэрагу камерцыйных структур.

У 19952000 гадах — намеснік начальніка вытворчага ўпраўлення транспарту і сувязі Мінгарвыканкама, затым начальнікам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне транспарту і сувязі Мінгарвыканкама».

З 2003 года — выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс».

27 снежня 2005 года прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]

26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[2].

З 2010 года — старшыня праўлення РГА «Беларускі саюз транспартнікаў».

Зноскі

Спасылкі

правіць