Міхаіл Іванавіч Баравы
Міхаі́л Іва́навіч Баравы́ (нар. 19 ліпеня 1956, в. Слабодка, Акцябрскі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2001—2005).
Міхаіл Баравы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Лукашоў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Сасноўскі | ||||||
Нараджэнне |
19 ліпеня 1956 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Беларускі політэхнічны інстытут (1980) Беларускі дзяржаўны універсітэт (1998) |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1980), Беларускі дзяржаўны універсітэт (1998).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе на Аўтакамбінаце № 7 горада Мінска. Працаваў слесарам, вадзіцелем, інжынерам-тэхнолагам, сакратаром камсамольскай арганізацыі.
У 1977—1979 служыў у шэрагах Узброеных Сіл.
Пасля службы ў арміі перайшоў на камсамольскую працу, займаў шэраг кіруючых пастоў. Быў загадчыкам аддзела Фрунзенскага райкама камсамола, інструктарам Мінскага абкама камсамола, загадчыкам аддзела Мінскага гаркама ЛКСМБ, першым сакратаром Ленінскага райкама камсамола, сакратаром і другім сакратаром Мінскага гаркама камсамола.
З 1986 па 1990 — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю ВА «Аўтарамонт» у г. Мінску.
З 1990 да 1995 займаў пасаду дырэктара НП ПФ «Белаўтагаз», з 1995 па 2001 гады — прэзідэнт ЗАТ «Белаўтагаз».
У кастрычніку 2000 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Дзяржынскага выбарчай акругі № 80. Старшыня камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву.
25 верасня 2001 года указам прэзідэнта № 542 прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]
27 снежня 2005 года указам прэзідэнта № 625 вызвалены ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на іншую працу.[2]
3 чэрвеня 2010 года быў абраны старшынёй федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі.[3]
Сям’я
правіцьЖанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2001 г. № 542 «Аб прызначэнні М. І. Баравога Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2005 г. № 625 «Аб вызваленні М. І. Баравога ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160306084200/http://belapan.com/archive/2010/06/03/390081/ Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Белапан. «Генеральны дырэктар ЗАТ „Белаўтагаз“ Міхаіл Баравы ўзначаліў Федэрацыю вадналыжнага спорту» (руск.)] Архівавана 6 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце праекта «Хто ёсць хто»(недаступная спасылка) (руск.)
- Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу(недаступная спасылка) (руск.)