Аляксандр Васілевіч Лукашоў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Лукашоў)

Алякса́ндр Васі́левіч Лукашоў (195016 сакавіка 2003, Мінск) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (19942001).

Аляксандр Лукашоў
Сцяг Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Сцяг
1 жніўня 1994 — 1 лістапада 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Сцяпан Шкапіч
Пераемнік Міхаіл Баравы
Нараджэнне 1950(1950)
Смерць 16 сакавіка 2003(2003-03-16)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Алтайскі політэхнічны інстытут.

Працаваў дырэктарам аўтапарка № 20 горада Чэрвеня Мінскай вобласці.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання ад Чэрвеньскай выбарчай акругі № 97 Мінскай вобласці.

1 жніўня 1994 года указам Прэзідэнта № 15 быў прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]

1 лістапада 2001 года спыніў паўнамоцтвы згодна з указам Прэзідэнта № 613.[2]

16 сакавіка 2003 года памёр. Па паведамленні пракуратуры «што смерць наступіла ў выніку самагубства»: выкінуўся з лесвічнай пляцоўкі восьмага паверха дома, у якім ён пражываў, размешчанага па вуліцы Гарадзецкай, 70 у Мінску[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць