Сцяпан Ільіч Шкапіч
Сцяпа́н Ільі́ч Шка́піч (нар. 26 кастрычніка 1952, в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, першы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (1993—1994), кандыдат тэхнічных навук.
Сцяпан Шкапіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Бародзіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Лукашоў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | Андрэй Андрэеў | ||||||
Пераемнік | Яўген Вальдзько | ||||||
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1952 (72 гады) |
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПачаў працоўную кар’еру ў 1975 годзе на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні. Паступова прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы: цягніковы дыспетчар, начальнік станцыі, старшы дыспетчар аддзялення дарогі, намеснік начальніка службы руху па вылічальнай тэхніцы, начальнік аператыўна-распарадчага аддзела — намесніка начальніка, а ў далейшым і начальнік службы руху Беларускай чыгункі.
У перыяд 1984—1988 працаваў на пасадзе першага намесніка начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю ў г. Маскве ва Усесаюзным завочным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, у напрамку стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання аператыўнымі перавозкамі на чыгуначным транспарце.
За арганізацыю работ па пастаўцы матэрыялаў і забеспячэнню перавозак у зону ліквідацыі аварыі пасля выбуху ў Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе быў адзначаны Вярхоўным Саветам СССР і узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
З 1988 года працаваў на пасадзе начальніка Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.
У 1990 годзе быў прызначаны Начальнікам Беларускай чыгункі.
5 лютага 1993 года пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]
У 1994 годзе на пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці абіраецца намеснікам Старшыні дырэкцыі Савета.
У 1995 годзе для каардынацыі эканамічнага ўзаемадзеяння зноў утвораных Дзяржаў-удзельніц СНД быў створаны Міждзяржаўны эканамічны камітэт Эканамічнага саюза (г. Масква). Па прапанове Прэм’ер-міністра Беларусі на пасаду дырэктара Дэпартамента супрацоўніцтва ў галіне транспарту і сувязі, транспарту і камунікацый прызначаюць Сцяпана Ільіча Шкапіча. Ён займае гэтую пасаду з 1995 па 1999 год.
З 1999 па 2003 год — Начальнік транспартнага рэгулявання ў галіне транспарту і сувязі Дэпартамента транспарту і камунікацый зоны свабоднага гандлю, начальнік аддзела транспарту і камунікацый Дэпартамента міжгаліновага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў (у Маскве).
У 2003 годзе прызначаецца на пасаду Саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
У 2008 годзе быў прызначаны дырэктарам ВРУП «Брэсцкі электратэхнічны завод» Беларускай чыгункі (цяпер ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод»)
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ордэнам «Знак Пашаны», знакам «Ганаровы чыгуначнік».
Зноскі
Спасылкі
правіць