Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў

(Пасля перасылкі з Уладзімір Дуктаў)

Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў (28 снежня 1953, Крычаў, Магілёўская вобласць — 25 чэрвеня 2017, Магілёў) — беларускі празаік.

Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 снежня 1953(1953-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 2017(2017-06-25) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 снежня 1953 года ў Крычаве ў сям’і служачых. Пасля заканчэння школы займаўся на факультэце журналістыкі БДУ, у 1986—1987 гадах вучыўся ў ВПШ. З 1976 г. працаваў карэспандэнтам клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё». З 1977 г. лектар, з 1979 г. намеснік загадчыка аддзела, з 1980 г. загадчык аддзела Магілёўскага абкама камсамола. З 1982 г. загадчык аддзела Кастрычніцкага райкама партыі Магілёва, з 1984 г. інструктар Магілёўскага абкама партыі. З 1987 г. рэдактар магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва»[1].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 г. У 1994 г. абраны сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення СБП[1]. З утварэннем праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 14 снежня 2005 года з'яўляўся старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення[2].

Памёр 28 снежня 1953 года ў Магілёве. Пахаваны там жа[1].

Творчасць правіць

Дэбютаваў у друку ў 1986 г. Аўтар кніг прозы «Дзякуй і даруй» (Мінск, 1993), «Трэцяя асоба» (Мінск, 1997), «Апёк» (Мінск, 2015), зборнікаў мініяцюр і гумарэсак «Смешкі-пацешкі» (Магілёў, 1998), «Кніжнік» (Магілёў, 2005). Друкаваўся ў калектыўных зборніках «Галасы Прыдняпроўя», «Дняпроўскія хвалі», «Карані», «Прыдняпроўе — маё натхненне», у рэспубліканскай перыёдыцы[1].

Зноскі

  1. а б в г Дуктаў Уладзімір – Белліт  (17 кастрычніка 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
  2. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.