Уладзімір Лысёнак

Уладзімір Лысёнак (1928 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Уладзімір Лысёнак
Нараджэнне 1927
Смерць невядома
Месца пахавання
Бацька Рыгор

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1927 г. ў в. Шаркаўшчына Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Пастаўскай педнавучальні. Падчас вучобы ў 19461947 далучыўся да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў, належаў да пастаўскай групы. Пасля працаваў загадчыкам пачатковай школы ў роднай вёсцы.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай. Арыштаваны 3 сакавіка 1947 г. як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць», атрымаў 10 гадоў лагераў. Тэрмін зняволення адбываў у Нарыльскіх лагерах.

Памёр пасля вызвалення. Пахаваны ў Нарыльску.

Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 30 лістапада 1992 г., групавая справа № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154845.html Біяграфія Уладзіміра Лысёнка

Літаратура

правіць
  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 73, 79, 252, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць