Уладзімір Мартынавіч Собін

вучоны

Уладзімір Мартынавіч Со́бін[1] (нар. 12 верасня 1940) — вучоны ў галіне цепла- і масаабмену, доктар тэхнічных навук (1991), дацэнт (1979)[1].

Уладзімір Мартынавіч Собін
Дата нараджэння 12 верасня 1960(1960-09-12) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера цеплафізіка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Орша. У 1965 годзе скончыў Тульскі тэхналагічны інстытут. З 1969 года працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце, з 1988 года ў Медыка-біятэхналагічным навукова-даследчым інстытуце. З 1994 года на выкладчыцкай рабоце.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па гідрадынаміцы і цеплпмасаабмене ў аднафазных і двухфазных патоках вадкасцей пры даследаванні энергетычных, хіміка-тэхналагічных і мікрабіялагічных працэсаў і іх матэматычнае апісанне пры дапамозе дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Сярод апублікаванага:

  • Лабораторный практикум по курсу «Процессы и аппараты химической технологии», для студентов спец. 0516, 0803, 0806, 0812, 0828, 0830, 0831, 0904, 0903, 0905, 1015 / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский технологический институт им. С. И. Кирова, Кафедра процессов и аппаратов химических производств, Ч. 1 — Минск: БТИ им. С. М. Кирова, 1978. (разам з А. Ф. Карпенкавым, С. П. Круцікавай, У. А. Маркавым);
  • Лабораторный практикум по курсу «Процессы и аппараты химической технологии», для студентов спец. 0516, 0803, 0806, 0812, 0828, 0830, 0831, 0904, 0903, 0905, 1015 / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский технологический институт им. С. И. Кирова, Кафедра процессов и аппаратов химических производств, Ч. ІІ — Минск: БТИ им. С. М. Кирова, 1982. (разам з У. А. Маркавым, Л. М. Хоціным, М. Ф. Шнэйдэрманам);
  • Тепломассообмен в плёночных течениях при осложнённых условиях: (Приближ. методы расчета) — Мн., 1994.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць