Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны
Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны (нар. 18 лютага 1938, Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Магнітагорскам аддзяленні Чалябінскграмадзянпраекта (1962—1968). З 1968 г. — галоўны архітэктар праектаў Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта, галоўны архітэктар майстэрняў Белкамунпраекта, з 1972 года — галоўны архітэктар аддзела Дзіпражыўмаша.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражываў у Гомелі.
Творчасць
правіцьЗапраектаваў шэраг мікрараёнаў, ПДП цэнтра горада, вытворчы корпус тэатра ў Магнітагорску.
Асноўныя працы (самастойна ці ў аўтарскім калектыве): праекты забудовы г.п. Васілевічы, Азарычы, Парычы Гомельскай вобласці, мікрараёна № 5 (1968—1970), будынак філіяла Белжылпраекта (1972), рэканструкцыя заводаў «Гомсельмаш» і станкабудаўнічага ў Гомелі, «Сельгазагрэгат» у Бабруйску і Барысаве, заводы ў Прыбалтыцы, канструктарска-тэхналагічныя інстытуты Мінжыўмаша ў Гомелі, Бабруйску, Брэсце, Умані, Рызе, Чымкенце (1972—1987).
Узнагароды
правіць2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы цэнтра г. Віцебска (1969, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Загребельный Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)