Уладзімір Анатольевіч Піпін

(Пасля перасылкі з Уладзімір Піпін)

Уладзімір Анатольевіч Піпін (нар. 10 студзеня 1972, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.

Уладзімір Анатольевіч Піпін
Дата нараджэння 10 студзеня 1972(1972-01-10) (52 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d]
Вучоба

Біяграфія правіць

Скончыў у 1991 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1994 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].

З 2005 года працуе на кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладае акадэмічны рысунак, дэкаратыўную пластыку і архітэктоніку. Распрацаваў метадычны дапаможнік «Асновы акадэмічнага рэльефа»[2].

Член Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць правіць

 
Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці

Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза.

Сярод твораў: скульптуры князя Усяслава Чарадзея, «Шэры анёл» (Орша), «Сон воіна» (Магілёў), «Валькірыя» (Ломжа, Польшча), кампазіцыі «Тэатр», «Русалачка» (Сувалкі, Польшча), рэльеф «Старонкі да жыцця» (Мінск)[1], памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» ў Полацку (арх. А. Сардараў)[3][4], помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Сяргеем Логвіным)[5].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[1].

Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Канстанцінам Касцючэнкам)[6].

Зноскі

Спасылкі правіць