Уладзімір Рыгоравіч Іванюк

Уладзімір Рыгоравіч Іванюк (нар. 23 ліпеня 1941, в. Мяфёдавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — 22 мая 2009) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002). Доктар біялагічных навук (1982), прафесар (1992).

Уладзімір Рыгоравіч Іванюк
Дата нараджэння 23 ліпеня 1941(1941-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2009(2009-05-22) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1982)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1964). З 1964 года малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, у 1971—1986 гадах старшы навуковы супрацоўнік; у 1986—1989 гадах загадчык аддзела, у 1989—1999 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ аховы раслін.

З 1999 годзе галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ бульбаводства (з 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве). Адначасова ў 1998—2005 гадах прафесар кафедры Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і кафедры БДСГА.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы ў галіне імунітэту і аховы сельскагаспадарчых культур ад хвароб і шкоднікаў. Правёў вывучэнне біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб бульбы, агароднінных культур, лубіна і інш выявіў уплыў фактараў навакольнага асяроддзя, сродкаў аховы і ўстойлівасці гатункаў на асноўныя жыццёвыя функцыі патагенаў і патагенез. Устанавіў структуру папуляцый і яе дынаміку ў прасторы і часе. Распрацаваў метады прагнозу і кантролю мікраэвалюцыі фітапатагенных мікраарганізмаў. Выявіў эфектыўнасць шэрагу агратэхнічных прыёмаў, пестыцыдаў і біялагічных сродкаў аховы супраць комплексу грыбных і бактэрыяльных захворванняў. Прапанаваў высокаэфектыўныя метады ацэнкі і адбору селекцыйнага матэрыялу па прыкмеце хваробаўстойлівасці. Распрацаваў матэматычныя мадэлі ўзаемаадносін у сістэме «расліна — патаген — навакольнае асяроддзе», якія дазваляюць прагназаваць характар праявы найбольш шкоднасных захворванняў сельскагаспадарчых культур у Беларусі і планаваць аб’ёмы правядзення ахоўных мерапрыемстваў. Выявіў прычыны ўзнікнення і развіцця эпіфітацый хвароб, спосабы падаўлення паразітычнай актыўнасці патагенаў і павышэння хваробаўстойлівасці сельскагаспадарчых культур.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы правіць

  • Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (совм. с Н. А. Дорожкиным, А. Н. Палиловой).
  • Болезни и вредители овощных культур. Мн., 1994 (совм. с Н. Н. Колядко, М. С. Комаровой).
  • Защита картофеля от болезней, вредителей и сорняков. Мн., 2003 (совм. с С. А. Банадысевым, Г. К. Журомским).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.

Спасылкі правіць