Уладзімір Рыгоравіч Ермакоў

Уладзімір Рыгоравіч Ермакоў (нар. 10 сакавіка 1950, Жытомір, Украіна) — беларускі матэматык, педагог. Доктар педагагічных навук (Расія, 2006; Беларусь, 2007), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981), дацэнт (1984).

Уладзімір Рыгоравіч Ермакоў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1950(1950-03-10) (74 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2006) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Данецкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1973), Інстытут прыкладной матэматыкі і механікі АН УССР (аспірантура, 1976), Маскоўскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (дактарантура, 2004).

Працаваў у Гомельскім філіяле Інстытута матэматыкі АН БССР (1977—1980), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1981, матэматычны факультэт, кафедра матэматычнага аналізу, дацэнт, з 2015 — факультэт псіхалогіі і педагогікі, кафедра сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: дыферэнцыяльныя ўраўненні; матэматычная фізіка; тапалогія; функцыянальны аналіз; методыка выкладання матэматыкі; метадалагічныя праблемы педагогікі, педагагічнай псіхалогіі; тэорыя кантролю ў сістэме адукацыі, якая развіваецца і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Контроль в системе развивающегося образования : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.01 : защищена 19.09.2006 : утверждена 15.12.2006 : [в Республике Беларусь 27.06.2007] / Ермаков Владимир Григорьевич. — Москва, 2006.
  • Явные формулы для индекса некоторых классов эллиптических операторов : диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.01.02 : защищена 17.06.1981 : утверждена 25.11.1981 / Ермаков Владимир Григорьевич. — Гомель, 1981.
  • Методологическая основа многоаспектной теории стандартов и контроля в системе образования / В. Г. Ермаков. — Минск, 1998.
  • Гомотопическая классификация одного множества многомерных краевых задач типа наклонной производной / В. Г. Ермаков // Успехи математических наук. — 1988. — Т. 43, вып. 5. — С. 191—192.

Зноскі

Спасылкі правіць