Уладзімір Тамашэвіч (мастак)
Уладзімір Тамашэвіч (нар. 22 жніўня 1963, в. Палачаны, Маладзечанскі раён) — беларускі мастак.
Уладзімір Тамашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Алег Вікенцьевіч Луцэвіч |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 жніўня 1963 г. ў в. Палачаны Маладзечанскага раёна. Скончыў у 1982 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Вучыўся ў Васіля Васільева, Леаніда Лапчынскага, Алега Луцэвіча, Алега Маціевіча, Альгерда Малішэўскага. У мастацкіх выстаўках бярэ ўдзел з 1992 г.
Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 г.
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне станкавага жывапісу ў жанры пейзажа і абстрактнай графікі.
Творы захоўваюцца ў фондах Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Маладзечна) і ў прыватных зборах Беларусі і замежных краін. Жыве ў Маладзечне.
Персанальныя выстаўкі
правіцьТворы экспанаваліся на шматлікіх нацыянальных і гарадскіх выстаўках.
Персанальныя выстаўкі жывапісу — Маладзечна (1994, 1998, 2000, 2003, 2007, 2010, 2012), Заслаўе (2007), Мінск (2013); графікі — Маладзечна (1996, 2010), Эслінген, Германія (2007), Ёнчопінг, Швецыя (2008).
Зноскі