Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч

беларускі філосаф

Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (25 кастрычніка 1938, Слуцк, Мінская вобласць — 19 лістапада 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987).

Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1938(1938-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2014(2014-11-19) (76 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія[1] і Гісторыя філасофіі[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук (1987)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1938 года ў Слуцку ў сям’і беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Агіевіча (1910—1952).

Скончыў БДУ ў 1960 годзе і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1967 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1970 года — вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[2]. У 1980—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю[3].

Памёр 19 лістапада 2014 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы вучонага прысвечаны гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, праблемам развіцця духоўнай культуры, месцу і ролі беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Даследаваў жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны, змест і сімвалагічны сэнс яго творчай спадчыны.

Творы правіць

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. ЭнцВКЛ 2005.
  3. Эволюция философских взглядов А. В. Луначарского : до 1908 года : диссертация … кандидата философских наук : 09.00.03. — Минск, 1986. — 193 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць