Уладзімір Фёдаравіч Міхно
Уладзімір Фёдаравіч Міхно (6 сакавіка 1964, в. Чэрцы Лепельскага раёна — 26 лістапада 2019, Чэрцы) — беларускі журналіст і пісьменнік.
Уладзімір Фёдаравіч Міхно | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1964 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 2019 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Біяграфія
правіцьСкончыў Чэрскую васьмігодку, затым вучыўся ў Лепельскай СШ № 3. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў на Чашніччыне ў раённай газеце «Чырвоны прамень». З 1990 года — у газеце «Чырвоная змена», з 1993 года ў «Настаўніцкай газеце». Уласны карэспандэнт па Віцебскай вобласці. Памёр 26 лістапада 2019 года ў в. Чэрцы Лепельскага раёна.
Творчасць
правіцьВыступаў у галіне прозы. У 1993 выйшла кніжка «Горкі зефір» у серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“». У 1994 годзе друкаваўся ў калектыўным зборніку «Карані». У 2008 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Першая кніга празаіка» выйшла аповесць «Азартныя гульні». З апавяданнямі выступаў у беларускім друку, на радыё.
Зноскі
Літаратура
правіць- Міхно Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 51-52.
- Міхно Уладзімір Фёдаравіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш]. — Мн., 1999. — С. 584.
- Саламаха, У. Хата Уладзіміра Міхно / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 23 лют. — С. 4-5.