Уладзімір Яфімавіч Смірноў
Уладзімір Яфімавіч Смірноў (нар. 18 лістапада 1924, Барнаул — 14 лістапада 1943, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Уладзімір Яфімавіч Смірноў | |
---|---|
руск.: Владимир Ефимович Смирнов | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1943 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Член КПСС з 1943 года. Камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант У. Я. Смірноў вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 12 лістапада 1943 года на чале аддзялення аўтаматчыкаў удзльнічаў у адбіцці варожай контратакі каля хутара Дзярабішча, знішчыў 12 ворагаў. 14 лістапада 1943 года адбыўся бой за вышыню ў раёне в. Шумшчына. Памёр у баі, ратуючы жыццё камандзіра.
Пахаваны ў в. Вялікае Сяло на вайсковых могілках, там пастаўлены помнік-скульптура воіна. У Лёзне імем У. Я. Смірнова названа вуліца. У Велікасельскай 8-гадовай школе створаны куток, прысвечаны жыццю і подзвігу У. Я. Смірнова. У Барнауле імем героя названы вуліца, сярэдняя школа, пастаўлены помнік, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.