Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня

Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня (1963, в. Зеляночы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі, фігурант крымінальнай справы па абвінавачанні кіраўнікоў беларускіх цукровых прадпрыемстваў ва ўдзеле ў махлярскіх схемах з расійскімі контрагентамі. Палкоўнік міліцыі.

Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня
Род дзейнасці міліцыянер
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Зеляночы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Мама, Надзея Якаўлеўна, амаль усё жыццё працавала інспектарам аддзела кадраў у калгасе. Бацька, Яўген Макаравіч, працаваў на чыгунцы.

Скончыў школу ў в. Зеляночы[1].

У 1983 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум.

У 1986—1988 гадах праходзіў ваенную службу ў памежных войсках КДБ СССР.

У 1990 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР.

З 1990 па 1992 гады працаваў у крымінальным вышуку Фрунзенскага РАУС г. Мінска.

З верасня 1992 года працаваў у аддзеле па г. Мінску ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ГУКМ МУС Беларусі. У 1992—1995 гадах працаваў у аддзелах па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па г. Мінску і Мінскай вобласці.

З мая 1995 года працаваў ва упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і злачыннасцю МУС Беларусі. Працаваў па такіх гучных справах, як «справа марозаўцаў», «справа пасялковых», па справах беларускіх крымінальных аўтарытэтаў.

Доўгі час працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) Міністэрства ўнутраных спраў — начальнікам 2-га ўпраўлення (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар). У канцы 2019 года пайшоў у адстаўку[2].

Фігурант цукровай справы правіць

Уладзімір Ціхіня ўдзельнічаў у крымінальнай схеме з перадачай хабару дырэктараў цукровых заводаў і быў затрыманы па цукровай справе. З’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, яму ставяць у віну падбухторванне да дачы хабару.

Паводле звестак КДБ Беларусі, ён паведамляў дырэктарам заводаў пра разыскныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дачыненні да ніх, даваў парады па канспірацыі, вучыў зачышчаць сляды, гарантаваў ім спыненне праверачных мерапрыемстваў і за гэта атрымліваў незаконнае грашовае ўзнагароджанне. Апошняе даручэнне для Ціхіні было не дапусціць на пасаду дырэктара дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам» непажаданага чалавека, пры якім схема не магла б існаваць[3].

25 жніўня 2020 года Ціхіне была зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе[3]. Па словах падпалкоўніка міліцыі Станіслава Лупаносава, былога супрацоўніка ГУБАЗіКа, Ціхіню выпусцілі, каб ён праз крымінальных аўтарытэтаў вытрасаў грошы ў бізнэсменаў нібыта на «фінансаванне пратэстаў»[4].

Сям’я правіць

  • Сястра — Таццяна Яўгенаўна Ціхіня, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, дырэктар сярэдняй школы № 42 г. Мінска.

Узнагароды правіць

  • ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені (2015)[5]
  • медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2020)[6],
  • нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік МУС»,
  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі