Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі

Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі (24 ліпеня 1929, вёска Рахавічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 17 кастрычніка 1973) — беларускі пісьменнік.

Уладзіслаў Нядзведскі
Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 ліпеня 1929(1929-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1973(1973-10-17) (44 гады)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Дэбют 1949
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі загінулі ў 1943 г. У першыя пасляваенныя гады выхоўваўся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме, у 1948—1950 гг. працаваў там старшым піянерважатым. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Гайнаўскай сярэдняй школе на Лагойшчыне (1955—1958), працаваў на Беларускім тэлебачанні (1958—1960), у часопісе «Маладосць» (1960—1968), з 1972 г.— у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1958 г.

Творчасць правіць

Першы верш надрукаваў у 1949 г., у рэспубліканскім друку — у 1952 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (вершы і паэма, 1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1964), «Капронавыя галёшы» (гумарыстычныя апавяданні, 1964). «Начная пагоня» (апавяданні, гумарэскі, аповесць, 1966). Для дзяцей выдаў кніжку «Сто братоў і сясцёр» (вершы і паэма, 1960) і паэму «Сыны Кастрычніка» (1969). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1988 г.— кніга паэзіі «Такія і думы і словы».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).