Уладзіслаў Ляшчынскі

(пам. 1654) падкаморы берасцейскі

Уладзіслаў Ляшчынскі (польск.: Władysław Leszczyński; ? — да 1663) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Уладзіслаў Ляшчынскі
Вянява
Вянява
7-ы падкаморы берасцейскі[d]
5 мая 1649 — снежань 1654
Папярэднік Казімір Тышкевіч[d]
Пераемнік Крыштаф Пякарскі[d]
Смерць не раней за 24 снежня 1654 і не пазней за 31 снежня 1654
Род Ляшчынскія
Бацька Рафал Ляшчынскі
Маці Ганна з Радзімінскіх[d]
Жонка Кацярына з Сянютаў[d][1] і Святаслава з Раецкіх[d][1][2]
Веравызнанне кальвінізм[1]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала, ваяводы белзскага[3], і Ганны з Радзімінскіх.

Падкаморы берасцейскі. У 1648 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна II Казіміра. Удзельнічаў у бітве з украінскімі казакамі пад Берасцечкам у 1651 годзе. Меў маёнткі на Валыні, у Берасцейскім ваяводстве, вуліцу ў Берасці. Вызнаваў кальвінізм[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць