Уладзіслаў Замойскі
Граф Уладзіслаў Станіслаў Замойскі (польск.: Władysław Stanisław Zamoyski; 1803, Варшава — 11 студзеня 1868, Парыж) — польскі арыстакрат і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, удзельнік паўстання 1830 года, палкоўнік войскаў польскіх, генерал дывізіі турэцкіх войскаў, брытанскі генерал.
Уладзіслаў Замойскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1803[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1868[1] (64 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Бацька | Станіслаў Костка Замойскі[d] |
Маці | Зоф’я з Чартарыйскіх[d] |
Жонка | Ядвіга з Дзялынскіх[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Замойскі[d] і Maria Zamoyska[d] |
Грамадзянства | |
Званне |
палкоўнік (Польшча) генерал дывізіі (Асманская імперыя) генерал (Вялікабрытанія) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік польскага графскага роду Замойскіх герба «Яліта», які ўзыходзіць да XV стагоддзя, іх продак Фама Лазнінскі ў пачатку XV стагоддзя набыў вотчыну Старое Замосце, ад якой яго сыны сталі пісацца Замойскімі. Яго бацькамі былі Станіслаў Костка Замойскі (1775—1856), польскі дзяржаўны дзеяч Варшаўскага герцагства, Царства Польскага і Расійскай імперыі, сапраўдны тайны саветнік, а маці княгіня Соф’я з Чартарыйскіх. Малодшы брат Анджэя Замойскага (1800—1874), польскага дзяржаўнага дзеяча.
З 1823 года лічыўся ў арміі Царства Польскага, у 1828 годзе стаў ад’ютантам Вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.
Падчас лістападаўскага паўстання ў Польшчы (1830—1831) — ад’ютант генерала Яна Скржынецкага. У сакавіку 1831 года ўзнагароджаны Залатым крыжам ордэна Virtuti Militari. У красавіку таго ж года яму быў прысвоены чын падпалкоўніка, а ў самым канцы паўстання — палкоўніка. Браў удзел у якасці пасярэдніка ў перамовах паміж польскім Адміністрацыйным Саветам і Канстанцінам Паўлавічам.
Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю. Адзін з найбліжэйшых да Адама Чартарыйскага правадыроў кансерватыўнага крыла арыстакратычнай часткі польскай эміграцыі — «Манархічнае таварыства Трэцяга Мая», кіраваў палітыкай «Атэля Ламбер». У 1832—1839 гадах служыў у новастворанай бельгійскай арміі.
Падтрымліваў антырасійскую палітыку заходнееўрапейскіх дзяржаў, супрацьурадавыя рэвалюцыйныя і нацыянальна-вызваленчыя рухі, разлічваючы пры іх поспеху на аднаўленне Польшчы. У час рэвалюцыйных выступленняў 1848—1849 гадоў па загадзе Адама Чартарыйскага арганізаваў польскі атрад у Італіі, у войсках галоўнакамандуючага сардзінскай арміяй Войцеха Хржаноўскага. Пасля паражэння Сардзініі ў бітве пры Навары, уступіў у шэрагі фарміраванняў генерала Юзафа Бема ў Партугаліі, а затым генерала Генрыка Дэмбінскага ў Іспаніі.
У час Крымскай вайны ў 1854—1856 гадах у выніку старанняў брыгаднага генерала Уладзіслава Замойскага быў арганізаваны II Полк султанскіх казакоў у турэцкай арміі, які быў на брытанскім забеспячэнні. Прысвоены чын генерала брытанскай арміі. У час вайны спрыяў польскім ваенным фарміраванням у Турцыі.
У час паўстання 1863—1864 гадоў беспаспяхова спрабаваў дамагчыся дапамогі Вялікабрытаніі.
Прыкметнай ролі больш не адыгрываў. Памёр у Парыжы і пахаваны на могілкі ў Манмарансі.
Сям’я і дзеці
правіць14 кастрычніка 1852 года ажаніўся з графіняй Ядвігай Дзялынскай (4 ліпеня 1831 — 4 лістапада 1922), дачкой графа Адама Ціта Дзялынскага (1796—1861) і графіні Цэлестыны Грызельды Замойскай (1804—1883). іх дзеці:
- Уладзіслаў Ян (18 лістапада 1853 — 3 кастрычніка 1924)
- Вітольд (6 кастрычніка 1855 — 18 мая 1874)
- Марыя (15 мая 1860 — 23 лютага 1937)
Зноскі
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Zamoyski, Ladislaus Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 59. — S. 149.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Замойскі
- Zamoyski Władysław Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- ZAMOYSCY (польск.)