Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч
войскі менскі
Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч (? — паміж 1745 і 1750) — дзяржаўны дзеяч.
Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Ліс | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 1745 і не пазней за 1750 | ||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Ян Жыгімонт Ваньковіч | ||||||
Маці | Соф’я Храпавіцкая[d] | ||||||
Жонка | Алена Барбара з Валадковічаў[d] і Тэрэза Філіповіч[d] | ||||||
Дзеці | Тадэвуш Казімір Ваньковіч і Адам Ваньковіч[d] |
БіяграфіяПравіць
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Жыгімонта Ваньковіча і Соф’і Храпавіцкай, дачкі віцебскага кашталяна.
Мечнік менскі, войскі менскі ў 1738—1763 гадах, стараста рушаўскі ў 1728 годзе. Пасол на соймы 1711, 1717, 1722, 1726, 1734 гадоў, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1730 годзе.
Валодаў у 1707 годзе маёнткамі Волма, Кабылічы, Гарэлец Менскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета з 1714 года,
Памёр паміж 1745 і 1750 гадах.
Сям’яПравіць
У першым шлюбе з Аленай-Барбарай з Валадковічаў, з якой меў сыноў:
- Антоні, стараста рушаўскі.
- Тадэвуш-Казімір, стараста шатроўскі, канюшы менскі, лоўчы менскі, падчашы менскі.
У другім шлюбе з Тэрэзай з Філіповічаў, з якой меў сына Адама.
ЛітаратураПравіць
- 20/12. Уладзіслаў‑Тадэвуш // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.