Тадэвуш Казімір Ваньковіч

(XVIII ст.) падчашы менскі

Тадэвуш Казімір Ваньковіч (польск.: Tadeusz Kazimierz Wańkowicz) — ураднік і землеўласнік.

Тадэвуш Казімір Ваньковіч
Ліс
Ліс
лоўчы менскі[d]
9 сакавіка 1773 — 21 мая 1782
Папярэднік Феліцыян Прушынскі[d]
Пераемнік Францішак Аборскі[d]
канюшы менскі[d]
27 верасня 1766 — 11 ліпеня 1772
Папярэднік Ігнацы Цэлестын Свянціцкі[d]
Пераемнік Юзаф Ігнацы Свянціцкі[d]
мечнік менскі[d]
1772 — 1773
чашнік менскі[d]
21 мая 1782 — 1786
Папярэднік Ян Паўлікоўскі[d]
падчашы менскі[d]
1786 — 1795
Род Ваньковічы
Бацька Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч
Маці Алена Барбара з Валадковічаў[d]
Жонка Ганна са Свентаржэцкіх[d]
Дзеці Антон Тадэвушавіч Ваньковіч

Біяграфія правіць

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Тадэвуша, мечніка і войскага менскага, і Алены Барбары з Валадковічаў[1].

Адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады: канюшы менскі (1750—1772), мечнік менскі (1772—1773), лоўчы менскі (1773—1782), чашнік менскі (1782—1786), падчашы менскі (1786—1795); з 1764 быў шатроўскім старостам. Тытулам падчашага мінскага карыстаўся яшчэ і ў 1804, па інерцыі, пажыццёва.

Валодаў маёнткамі Мацкі, Кабылічы, Гарэлец (1745), Відагошча, Зазер’е Менскага павета, маёнткамі Лучай, Смыччо, Алешына, Вузла Ашмянскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета (1745)[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з Ганнай са Свентарэцкіх[1] (Свентаржэцкіх), дачкой Антона Свентарэцкага, менскага земскага пісара, і яго жонкі Кацярыны Багдановіч.

Меў сына Антонія, харунжага менскага. Антоні быў у шлюбе з Ганнай з Солтанаў, дачкой маршалка Галоўнага Трыбунала ВКЛ[1].

Зноскі

  1. а б в г Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 144-145. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура правіць