Уладзіслаў Шафер
Уладзіслаў Ша́фер (польск.: Władysław Szafer; 23 ліпеня 1886, г. Сасновец, Польшча — 16 лістапада 1970) — польскі батанік; заснавальнік навуковай школы па палеабатаніцы. Член Польскай АН з 1952, яе віцэ-прэзідэнт у 1957—61.
Уладзіслаў Шафер | |
---|---|
польск.: Władysław Szafer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1886[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1970[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Janina Jentys-Szaferowa[d] |
Род дзейнасці | батанік, археолаг, выкладчык універсітэта, геолаг, палеантолаг |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся ў Венскім і Львоўскім універсітэтах. Прафесар Кракаўскага ўніверсітэта і дырэктар Батанічнага сада (з 1917). Арганізатар і дырэктар Інстытута батанікі (1951—63) і Інстытута аховы прыроды (1951—60) Польскай АН.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па сістэматыцы і экалогіі сасудзістых раслін, батанічнай геаграфіі, палеабатаніцы, ахове прыроды. Арганізатар і рэдактар прац: «Флора Польшчы» (т. 1—9, 1919—60), «Расліннае покрыва Польшчы» (т. 1—2, 1959), «Ахова прыроды і яе рэсурсаў» (т. 1—2, 1965). Аўтар «Успамінаў прыродазнаўцы» (1973).
Прэміі і ўзнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія Польшчы (1949).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119213079 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Władysław Józef Szafer // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
правіць- Шафер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).