Уладлен Рыгоравіч Лахоня

Уладлен Рыгоравіч Лахоня (7 лістапада 1934, Днепрапятроўск) — беларускі архітэктар.

Уладлен Рыгоравіч Лахоня
Дата нараджэння 7 лістапада 1934(1934-11-07) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Алма-Аты, Адэсы, з 1972 года — галоўны архітэктар майстэрні ў Белжылпраекце, з 1975 года — архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. У 1978—1983 гадах вучыўся ва Украінскім паліграфічным інстытуце па спецыяльнасці мастак-графік.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражывае ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП гарадоў і курортаў Казахстана (19591969), рэканструкцыя Варанцоўскага палаца, Музея заходняга мастацтва ў Адэсе (19691972), Мінскага педінстытута замежных моў, Рэспубліканскай сельскагаспадарчай бібліятэкі, прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў Мінску (1975—1983).

Зноскі

ЛітаратураПравіць