Умаг — горад у Харватыі, на заходнім узбярэжжы паўвострава Істрыя, недалёка ад мяжы са Славеніяй. Насельніцтва горада — 7 769 чалавек (2001).

Умаг
харв.: Umag
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
Вышыня цэнтра
1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 699 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
052
Паштовыя індэксы
52470
Афіцыйны сайт
umag.hr (харв.)
Умаг на карце Харватыі
Умаг (Харватыя)
Умаг
Умаг (Харватыя)
Умаг

Гісторыя правіць

У VII—VIII стагоддзях Умаг быў пад уладай Візантыі, якую затым змянілі франкі, а потым мясцовыя князі.

Венецыянская рэспубліка прывяла да паступовага далучэнні Істрыі да Венецыі. У 1269 годзе Умаг прызнаў уладу венецыянцаў, якія кіравалі горадам больш за 500 гадоў. У 1370 годзе горад моцна пацярпеў у час вайны паміж Венецыяй і Генуяй.

Пасля падзення Венецыі у 1797 г. Умаг быў далучаны да Аўстрыі. У перыяд 1805—1813 горад кантралявалі напалеонаўскія войскі, а ў 1813 годзе горад зноў адышоў Аўстрыі.

Пасля Першай сусветнай вайны Умаг разам з усім паўвостравам Істрыя перайшоў Італіі, у той час як астатняя Далмація ўвайшла ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, пазней Каралеўства Югаславія.

Пасля Другой сусветнай вайны Умаг увайшоў у склад так званай Зоны «B» свабоднай тэрыторыі Трыест, якую кантралявала Югаславія, пасля чаго значная частка італьянскага насельніцтва горада эмігравала ў Італію. У 1954 годзе свабодная тэрыторыя Трыеста перастала існаваць, і Умаг стаў часткай Югаславіі. Пасля распаду апошняй ў 1991 годзе горад стаў часткай незалежнай Харватыі.

Эканоміка правіць

Асновай эканомікі горада з’яўляецца турызм. Таксама насельніцтва акругі занята ў сельскай гаспадарцы, пераважна ў вінаградарстве і вырошчванні аліў; а таксама харчовай прамысловасці, вінаробстве, рыбалоўстве і рыбаперапрацоўцы.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі правіць