Ума Турман
Ума Каруна Турман (англ.: Uma Karuna Thurman; нар. 29 красавіка 1970, Бостан) — амерыканская актрыса.
Ума Турман | ||
---|---|---|
Uma Karuna Thurman | ||
![]() Ума Турман у верасні 2011 года | ||
Імя пры нараджэнні | Uma Karuna Thurman | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1970 (53 гады) | |
Месца нараджэння | Бостан, ЗША | |
Грамадзянства |
![]() |
|
Бацька | Robert Thurman[d] | |
Маці | Nena von Schlebrügge[d] | |
Муж | Гэры Олдмен і Ітан Хоўк[d] | |
Дзеці | Maya Hawke[d] і Levon Hawke[d] | |
Адукацыя | ||
Прафесія | ||
Кар’ера | 1984 — наш час | |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (2002)
|
|
IMDb | ID 0000235 | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася ў сям’і прафесара Калумбійскага універсітэта, спецыяліста па ўсходніх рэлігіях Роберта Турмана, а яе маці Нена (у дзявоцтве фон Шлеебругэ), шведская мадэль, цяпер псіхатэрапеўт па прафесіі, некалі нядоўгі час была замужам за Цімаці Ліры. Бацька Нены — немец, а маці — шведка.
Уму назвалі ў гонар індуісцкай багіні. Акрамя таго, з санскрыту імя актрысы перакладаецца як «не пакутаваць».
Прыехаўшы ў Нью-Ёрк, Ума працавала пасудамыйкай і спрабавала прабіцца ў фотамадэлі. Па-сапраўднаму яе заўважылі толькі пасля эпізадычнай ролі ў фантастычным фільме Тэры Гільяма «Прыгоды барона Мюнхгаўзена».
Вядомасць прыйшла да яе пасля фільма «Генры і Джун», дзе яна сыграла жонку пісьменніка Генры Мілера.
Узнагароды Правіць
7 лютага 2006 Ума Турман ўзнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры.
Зноскі
Спасылкі Правіць
Ума Турман у Вікіцытатніку | |
Ума Турман на Вікісховішчы |
- Ума Турман на сайце «Internet Movie Database» (англ.)