Урад Рамана Скірмунта

Урад Рамана Скірмунта — 2-і Народны сакратарыят (урад) Беларускай Народнай Рэспублікі, які так і не быў цалкам сфаміраваны ў перыяд з 14 мая па 21 ліпеня 1918 года.

Апісанне кабінета
Кіраўнік Раман Скірмунт
Нумар кабінета 2
Дата фарміравання 14 мая
Дата роспуска 21 ліпеня 1918
Статус У адстаўцы
Колькасць членаў 5
Агульныя дадзеныя
Дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка
Кіраўнік дзяржавы Язэп Лёсік
Дзяржаўны орган Рада БНР
Апазіцыйныя партыі Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў
Храналогія
Папярэдні ўрад Урад Язэпа Варонкі
Наступны ўрад Урад Івана Серады

14 мая 1918 года на 10-м паседжанні Рады БНР місію стварэння новага складу Народнага сакратарыята даверылі Раману Скірмунту[1]. Мэты працы новага кабінета Р. Скірмунт прадставіў 21 мая, аднак не знайшоўшы падтрымкі сярод прадстаўнікоў БПС-Ф і БПС-Р, ён 23 мая рашыўся скласці давераны яму мандат. Адстаўка не была прынятая, Рада БНР падоўжыла час фарміравання ўрада на месяц, а выканаўчая ўлада заставалася ў руках урада Я. Варонкі[2].

На 12-м пасяеджанні II сесіі Рады БНР 9 ліпеня Р. Скірмунт прадставіў склад новага ўрада і «Дэкларацыю намераў новага кабінета Народнага Сакратарыята», дзе асноўнай задачай было ўсталяванне добрых адносін з нямецкай акупацыйнай уладай[3]. Новы склад урада быў зацверджаны нязначнай колькасцю галасоў («за» — 22 чал. «супраць» — 8 чал., 6 — «устрымаліся»).

Сярод галоўных замежных партнёраў бачыў Літву і Украіну, пры гэтым адмаўляў межавых праблемаў з Польшчай. Раман Скірмунт лічыў, што мяжой паміж БНР і Польшчай будзе заходняя мяжа, якая існавала да гэтага часу з Каралеўствам Польскім. Нягледзячы на гэта палітычным партнёрам бачыў Польшчу, а не Расію, што выклікала незадаволенасць з боку беларускіх сацыял-рэвалюцыянераў і сацыял-федэралістаў. Яго сацыяльная праграма таксама выклікала супраціў праз радыкальную аграрную рэформу і імкненне пазбавіць маёмасці землеўласнікаў, дый праз той факт, што ён сам з’яўляўся заможным землеўласнікам. Гэтае незадавальненне зрабіла немагчымым існаванне новага кабінету[4].

Склад урада правіць

Урад Скірмунта
Пасада Выява Імя Партыя Тэрмін знаходжання на пасадзе
Старшыня Народнага сакратарыята   Раман Скірмунт Беспартыйны 921 ліпеня 1918
Народныя сакратары
Народны сакратар асветы   Радаслаў Астроўскі Беспартыйны 921 ліпеня 1918
Народны сакратар унутраных спраў   Кіпрыян Кандратовіч Беспартыйны 921 ліпеня 1918
Народны сакратар замежных спраў   Раман Скірмунт Беспартыйны 921 ліпеня 1918
Народны сакратар фінансаў Станіслаў Хржанстоўскі Беспартыйны 921 ліпеня 1918
Кіраўнік спраў   Павел Аляксюк Беспартыйны 921 ліпеня 1918

Зноскі

  1. Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; Нав. рэд. С. Рудовіч; пер. з польск. А. Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с. — С. 271.
  2. Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... — С. 273. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 325. — Воп. 1. — Спр. 21. — Арк. 76—78
  3. Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... — С. 273. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 325. — Воп. 1. — Спр. 10. — Арк. 77—77 адв.
  4. Міхалюк, Д. Чатыры ўрады БНР на міжнароднай арэне ў 1918–1920 г. / Дарота Міхалюк // Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты: матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, 9―11 снежня 2011 г., Варшава, Польшча / рэд.: А. Лагвінец, Т. Чуліцкая. — Варшава: Uczelnia Łazarskiego, 2013. — 253 с. — С. 83.