Урбані́стыка (або геаўрбаністыка) — раздзел эканамічнай геаграфіі[2][3][4], які займаецца комплексным аналізам і вывучэннем праблем, звязаных з функцыянаваннем і развіццём гарадскіх цэнтраў. За няпоўныя сто гадоў свайго адасобленага развіцця як вобласць прыкладных ведаў мела некалькі змен свайго набору парадыгмаў.

Шанхай — адзін з самых населеных гарадоў свету. З сярэдзіны 1990-х гадоў Шанхай перажыў бурны эканамічны рост, які выклікаў шэраг праблем, такіх як пагаршэнне экалогіі, недаразвітасць транспартнай інфраструктуры, беспрацоўе.[1]

Першая парадыгма — пасылка, якая прывяла ўласна да ўзнікнення ўрбаністыкі, адбылася з традыцыі разгляду горада як «вялікага заводу», у якім можна падлічыць асноўныя параметры жыццядзейнасці, і як следства — спрагназаваць развіццё і рэакцыю на сістэмныя праблемы.

Аднак, практыка ўжывання такой парадыгмы ў буйных заходніх гарадах прывяла да таго, што ўрбаністыка ў 1960—1970 гады перажыла дзве хвалі крытыкі і змены метадалагічных асноў, звязаных з уводзінамі антыпазітівісцкага прынцыпу «няпоўнай пасціжнасці аб’екта», і прынцыпу пераводу часткі элементаў складанага аб’екта ў разрад аўтаномных суб’ектаў.

Зноскі

Гл. таксама

правіць