Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў
Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў (7 лістапада 1928, в. Міцькаўка, Клімаўскі раён, Бранская вобласць — 19 красавіка 2014) — беларускі савецкі генетык і селекцыянер раслін. Член-карэспандэнт АН БССР (1970), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1976)[1].
Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 2014 (85 гадоў) |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | генетыка, селекцыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БСГА ў 1952 годзе. З 1955 года — навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. З 1977 года — рэктар БСГА. З 1980 года — загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу пытанняў эксперыментальнай паліплаідыі і гетэрозісу ў раслін, тэорыі і метадаў храмасомнай інжынерыі метлюжковых. Створана арыгінальная калекцыя паліплоідных формаў цукровых буракоў са змененым храмасомным складам, атрыманая каштоўная навуковая інфармацыя аб біялагічных і генетычных асаблівасцях паліплоідаў, выкананыя дэталёвыя даследаванні цытагенетычных структуры і ўзнаўлення тэтраплоідных папуляцый[2].
На гэтай аснове рэалізавана шырокая праграма селекцыі высокапрадукцыйных гетэрозісных гібрыдаў цукровых буракоў[1]. Шэсць гібрыдных сартоў унесены ў дзяржаўны рэестр Рэспублікі Беларусь[2].
Выкананы даследаванні па стварэнні і цыталагічнаму вывучэнню 28-храмасомных тыпаў пшанічна-жытніх амфідыплоідаў (тэтраплоідных трыцікале), што паклала пачатак новаму навуковаму напрамку — эксперыментальнаму рэканструяванню метлюжковых метадамі храмасомнай інжынерыі[2].
Бібліяграфія
правіцьАўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 6 вынаходстваў[2].
- Экспериментальная полиплоидия и гетерозис у сахарной свеклы. — Мн., 1972 (совм. с Н. В. Турбиным)
- Исследования по цитогенетики полиплоидных форм сахарной свеклы. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.).
- Полиплоидия и полиморфизм растений по величине клеток. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с Т. И. Лопатиной).
- Тетраплоидные тритикале. Мн.: Наука и техника, 1990 (в соавт.).
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР (1984) — за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін».
- Прэмія АН Беларусі (1993) — за лепшую навуковую працу «Стварэнне і цытагенетычнае даследаванне 28-храмасомных пшанічна-жытніх гібрыдаў»[2].
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР,
- медаль «За доблесную працу»,
- знак «Вынаходнік СССР»[3].
Зноскі
- ↑ а б в Бормотов Всеволод Евстафьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76. — 737 с.
- ↑ а б в г д Член-корреспондент БОРМОТОВ Всеволод Евстафьевич (руск.)
- ↑ Картель Н. А., Хотылева Л. В. Всеволод Евстафьевич Бормотов (К 70-летию со дня рождения) (руск.)
Літаратура
правіць- Картель Н. А., Хотылева Л. В. Всеволод Евстафьевич Бормотов (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Серыя бiял. навук. 1998. № 4.
Спасылкі
правіць- Член-корреспондент БОРМОТОВ Всеволод Евстафьевич (руск.)
- Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)