Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі
Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі, з'езд беларусаў-бежанцаў адбыўся 15—21.7.1918 у Маскве.
Прысутнічала 227 дэлегатаў — прадстаўнікоў ад бежанцаў з Беларусі, што жылі ў Расіі. Парадак дня: справаздача Беларускага нацыянальнага камісарыята; бежанскае пытанне (даклады з месцаў, матэрыяльная дапамога, рээвакуацыя, школьная справа, пакрыццё страт ад вайны); прадстаўніцтва Беларусі на будучай мірнай канферэнцыі народаў; сучаснае становішча; аб цэнтральным выканаўчым бежанскім камітэце Беларусі). 19.7.1918 дэлегацыя з'езда на чале з А. Х. Усціловічам была прынята У. І. Леніным.
Літаратура
правіць- Грамовіч У. Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.