Уцеўскі сельсавет
У́цеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Уць.
Уцеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Уць |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2009) | 1 498 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Церахоўскага пассавета перададзены вёскі Высокі Хутар і Прудоўка[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 8 снежня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардуноўскага сельсавета (вёска Гардуны і пасёлак Іванполле)[2]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены пасёлак Высокі Хутар[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1498 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 448 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.