Уладзімір Мікалаевіч Глазырын
Уладзімір Мікалаевіч Глазырын (6 чэрвеня 1901, Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласць — 10 мая 1991, Масква) — беларускі пісьменнік.
Уладзімір Мікалаевіч Глазырын | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1991 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 чэрвеня 1901 года ў сям’і рабочага. Пасля вучобы ў рэальным вучылішчы працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Менску і Маскве, у Польшчы.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.
Творчасць
правіцьЛітаратурнай працай пачаў займацца ў 1934 годзе. Пісаў на рускай мове. Апублікаваў урыўкі з п’ес «Фронт» (1934—1935), «Огонь» (1935), «Юрий Резлер» (1936) і інш. Аўтар кнігі апавяданняў для дзяцей «В детстве» (1939). У перакладзе на беларускую мову выйшлі драма «Фронт» (1935), «Апавяданні» (1938), аповесць для дзяцей «Коля Гузоўскі» (1936) і апавяданне «Маленькі разведчык» (1938). На рускую мову пераклаў апавяданні М. Лынькова.
Зноскі
- ↑ Глазырын Уладзімір – Белліт (8 кастрычніка 2023). Праверана 7 жніўня 2024.
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X