У Чаншо (кіт. трад. 吳昌碩, спр. 吴昌硕, піньінь Wú Chāngshuò; 12 верасня 1844 — 29 лістапада 1927) — псеўданім мастака У Цзюньцына.

У Чаншо
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 верасня 1844(1844-09-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1927(1927-11-29)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Shi Jiu[d][3]
Род дзейнасці мастак, каліграф, дзеяч мастацтваў
Уплыў на Chen Banding[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
«Півоні і нарцысы» (牡丹水仙图). Музей Цзіліня.

У нарадзіўся ў адукаванай сям’і, у павеце Аньцзі правінцыі Чжэцзян.

Некаторы час служыў чыноўнікам у правінцыі Ляанін. У дваццатыя гады перасяліўся ў горад Сучжоў. Першапачаткова ён прысвяціў сябе паэзіі і каліграфіі, асабліва цікавілі яго старажытныя рукапісы.

У таксама ўзначальваў Таварыства «Сілін» разьбяроў пячатак у Ханчжоу. Толькі пазней ён стаў лічыць сябе мастаком, звязаным з шанхайскай школай. Адной з яго мэтаў было амаладзіць мастацтва жывапісу стылю «кветкі і птушкі».

Яго працы прынеслі яму вядомасць і былі высока ацэнены ў Японіі.

Заўвагі правіць

  1. Wu Changshuo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. China Biographical Database

Спасылкі правіць