ФК Мільянарыяс Багата

калумбійскі футбольны клуб

«Мільяна́рыяс» (ісп.: Millonarios) — калумбійскі футбольны клуб з горада Багата. Гэта адзін з самых паспяховых і знакавых клубаў краіны, які з’яўляецца адным з самых папулярных не толькі ў Калумбіі, але і ў Паўднёвай Амерыцы. З моманту свайго стварэння ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калумбіі. Галоўнымі супернікамі клуба з Багаты ёсць «Індэпенд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» і калійскія клубы «Дэпартыва» і «Амерыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой поспех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргенцінскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.

Мільянарыяс
Escudo de Millonarios temporada 2022.png
Поўная назва Azul y Blanco Millonarios Fútbol Club S.A.
Заснаваны 18 чэрвеня 1946
Горад Багата, Калумбія
Стадыён Эль-Кампін
Умяшчальнасць: 36343
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера А
2023 2 месца
Сайт millonarios.com.co (ісп.)

Гісторыя

правіць

У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталамэ, якая размяшчалася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць каманд з іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ла-Мерсэд, які належаў школе ў той час. Частка ігракоў мелася назваць каманду «Уніён Хувентуд» (бел.: Моладзевы саюз), але іншая частка аддавала перавагу назве «Уніён Багатана» (бел.: Багатыйскі саюз). Ігракі вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувентуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.

Цягам годам клуб набыў папулярнасць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасці нацыянальнай зборнай Калумбіі. На гэтых гульнях краін Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейну каманда здабыла бронзавыя медалі. У 1939 годзе за клуб гулялі тры аргенцінскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клуба з Багаты. У 1946 годзе клуб аб’яднаўся з клубам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клуб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргенцінскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Педэрнера, Нестар Росі і іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 года наведаў Іспанію, дзе на Сант’яга Бернабеу выгулялі мадрыдскі «Рэал» з лікам 4:2[1][2]. На думку некаторых спецыялістаў гэтая калумбійская каманда была найлепшай у свеце напачатку 1950-х гадоў.

Дасягненні

правіць
1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
1978, 1987, 1988, 2012-II, 2017-II, 2023-I
1953, 2011, 2022
2018
Актуальны на 24 лютага 2024 года
Паз. Імя Нар.
3   Аб Амар Бертэль 1996
4   Аб Хуан Пабла Варгас 1995
5   ПА Лары Васкес 1992
6   Аб Оскар Ванегас 1996
7   Нап Юбер Кіньёнес 2002
8   ПА Даніэль Гіральда 1992
10   ПА Даніэль Катанья 1992
11   Нап Бекхэм Кастра 2003
12   Бр Дыега Навоа 1989
14   ПА Давід Сільва (капітан) 1986
16   Нап Хадэр Валенсія 1999
16   Аб Дэльвін Альфонса 2000
17   Аб Хорхэ Арыяс 1992
18   ПА Даніэль Руіс Рывера 2001
19   Нап Хуан Карвахаль 2003
20   Аб Дановіс Бангера 1989
21   ПА Хуан Карлас Перэйра 1993
Паз. Імя Нар.
23   Нап Леанарда Кастра 1992
24   ПА Дэвар Вікторыя 2001
25   Нап Луіс Парэдэс 2001
26   Аб Андрэс Льінас 1997
27   Нап Раміра Брачэра 2000
28   ПА Стывен Вега 1998
29   Аб Алекс Марэна 2002
30   Аб Рыкарда Расалес 2001
31   Бр Альвара Мантэра 1995
32   Нап Сант’яга Джардана 1995
33   ПА Нікалас Арэвала 2003
34   Аб Сандэр Навара 2003
36   Аб Самуэль Аспрылья 2003
42   Нап Джон Ларгача 2004
  Бр Каміла Рамера 2001
  Нап Дыега Абадыя 1999
  Нап Эмерсан Радрыгес (ар. Інтэр) 2000

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць